рефераты
рефераты рефераты
 логин:   
 пароль:  Регистрация 

МЕНЮ
   Архитектура
География
Геодезия
Геология
Геополитика
Государство и право
Гражданское право и процесс
Делопроизводство
Детали машин
Дистанционное образование
Другое
Жилищное право
Журналистика
Компьютерные сети
Конституционное право зарубежныйх стран
Конституционное право России
Краткое содержание произведений
Криминалистика и криминология
Культурология
Литература языковедение
Маркетинг реклама и торговля
Математика
Медицина
Международные отношения и мировая экономика
Менеджмент и трудовые отношения
Музыка
Налоги
Начертательная геометрия
Оккультизм и уфология
Педагогика
Полиграфия
Политология
Право
Предпринимательство
Программирование и комп-ры
Психология - рефераты
Религия - рефераты
Социология - рефераты
Физика - рефераты
Философия - рефераты
Финансы деньги и налоги
Химия
Экология и охрана природы
Экономика и экономическая теория
Экономико-математическое моделирование
Этика и эстетика
Эргономика
Юриспруденция
Языковедение
Литература
Литература зарубежная
Литература русская
Юридпсихология
Историческая личность
Иностранные языки
Эргономика
Языковедение
Реклама
Цифровые устройства
История
Компьютерные науки
Управленческие науки
Психология педагогика
Промышленность производство
Краеведение и этнография
Религия и мифология
Сексология
Информатика программирование
Биология
Физкультура и спорт
Английский язык
Математика
Безопасность жизнедеятельности
Банковское дело
Биржевое дело
Бухгалтерский учет и аудит
Валютные отношения
Ветеринария
Делопроизводство
Кредитование



Главная > Другое > Мілітарныя цацкі ХІІ - ХІІІ стст. з тэрыторыі Беларусі (да пастаноўкі праблемы)

Другое : Мілітарныя цацкі ХІІ - ХІІІ стст. з тэрыторыі Беларусі (да пастаноўкі праблемы)

Мілітарныя цацкі ХІІ - ХІІІ стст. з тэрыторыі Беларусі (да пастаноўкі праблемы)

Мілітарныя цацкі ХІІ - ХІІІ стст. з тэрыторыі Беларусі (да пастаноўкі праблемы)

Мікалай Плавінскі

Вайна была адной з характэрных з`яваў сярэднявечнай рэчаіснасці. Чалавек сярэдявечча мусіў перманентна сутыкацца з вайной, яна стала непазбежнай часткай яго жыццядзейнасці.

Дзіцячыя гульні паўтараюць жыццё бацькоў. Таму распаўсюджанне мілітарных цацак у матэрыяльнай культуры старажытнарускіх гарадоў не выпадковае. Гэтыя цацкі могуць выступаць вельмі каштоўнымі крыніцамі па гісторыі зброі. Знешні выгляд узбраення перадаваўся тагачаснымі майстрамі з вялікай дакладнасцю як на высокамастацкіх вырабах, так і на прымітыўных пабытовых прадметах.

Мілітарныя цацкі старажытнарускага перыяду з тэрыторыі Беларусі можна падзяліць на два віды: мілітарная мініяцюра - гліняныя фігуркі-салдацікі і дзіцячая "зброя" (драўляныя імітацыі прадметаў узбраення)[1] .

На тэрыторыі Беларусі знойдзены шэраг цэлых і фрагментаваных фігурак-салдацікаў. З гарадзішча Маскавічы паходзіць фігурка пешага ваяра з белай азёрнай гліны[2] . Яна датуецца 12 – 13 стст. Дэталіроўка вельмі схематычная. Больш-меньш прапрацаваны толькі рысы твару, паказаны пас і даспех (мал.1). Схематычнасць выявы выклікала ўзнікненне розных меркаванняў пра тып даспеху. Георгі Ласкавы лічыць, што гэта пласцінкавы (лускавы) панцыр[3] . Але, калі прыняць такі пункт гледжання, трэба згадзіцца з тым, што перад намі выява ўнікальнейшага лускавога даспеху з каптуром. Якіх-небудзь аналогій такому гарнітуру ў сярэднявечных усходнееўрапейскіх матэрыялах няма (магчымасць яго існавання ўвогуле малаверагодная). Таму, на мой погляд, больш адпавядаючай рэчаіснасці будзе інтэрпрэтацыя даспеха фігуркі як кальчугі з каптуром. Такая кальчуга была вядомая і на Русі[4] і ў Польшчы[5] . Даспех салдаціка вызначыла як кальчугу і даследчык гарадзішча Маскавічы Людміла Дучыц[6] .

Фрагмент глінянага салдаціка (верхняя частка цела з галавой у высокім яйкападобным нагалоўі) быў знойдзены ў Ваўкавыску[7] . Рысы твару прапрацаваны схематычна (мал.2:6). Ніжняя частка фігуркі адсутнічае, але, дзякуючы шматлікім аналогіям, можна з вялікай упэўненасцю сцвярджаць, што перад намі фрагмент выявы вершніка. Падобныя паліваныя салдацікі акрамя Ваўкавыска былі знойдзены ў Кіеве, Ваіні, Вышгарадзе, Драгічыне Надбужскім, Галічы, Ноўгарадзе (мал.2)[8] . Усе яны першапачаткова былі вылеплены як вершнікі на конях[9] . Дэталіроўка ўсіх фігурак схематычная. Добра прапрацаваны толькі высокія яйкападобныя нагалоўі і шырокія пасы. Наконт характару нагалоўяў у літаратуры было выказана два меркаванні. Адныя аўтары бачаць у іх "княжацкія" шапкі[10] . Другія лічаць іх шлемамі[11] . Я прытрымліваюся другой трактоўкі. Вышыня звона, які часам знітаваны з некалькіх частак, адсутнасць альбо нявыяўленасць "аколыша" (бо гэта не "аколыш", а абруч, які змацоўвае пласціны звона) сведчаць, што на галавах салдацікаў паказаны яйкападобныя шлемы (за выключэннем фігуркі з Ваіні (мал.2:3), нагалоўе якой сапраўды варта трактаваць як шапку.

Калі ў Ваўкавыску быў знойдзены вершнік без каня, дык у Слуцку - конь без вершніка. Даўжыня фігуркі - 7 см. Яна была пакрыта палівай зялёнага колеру, датуецца 12 – 13 стст.[12] Галава і ногі каня не захаваліся. Ад вершніка засталіся толькі вельмі схематычна паказаныя ногі. Найбольш дэталёва прапрацавана конская вупраж. Падобныя коні былі знойдзены ў Кіеве і Уладзіміры Валынскім (мал.4)[13] . Ва ўсіх выпадках ад вершнікаў захаваліся толькі ногі, радзей кісці рук (часам са зброяй).

Можна вызначыць агульную для ўсіх паліваных салдацікаў рысу, характэрную і для знаходак з тэрыторыі Беларусі. Пры ўсёй схематычнасці фігурак вылучаецца шэраг добра прапрацаваных элементаў. Гэта атрыбуты прафесыйнага ваяра-дружынніка - індыкатары яго сацыяльнага статусу: шлем, пас, зброя, конская вупраж[14] .

Да дзіцячай "зброі" належаць драўляныя імітацыі прадметаў узбраення. Гэтай катэгорыі рэчаў больш пашанцавала з вывучэннем. Існуе параўнаўча шматлікая літаратура, прысвечаная знаходкам з Паўночнага Захаду Русі[15] . Праведзеныя даследаванні дазваляюць меркаваць, што дзіцячую "зброю" можна выкарыстоўваць як крыніцу па гісторыі ўзбраення. Але пэўная схематычнасць выяваў вымагае асцярожнасці ў інтэрпрытацыях[16] . Абсалютную большасць адзінак у "комплексе" драўлянага "узбраення" складаюць мечы. Але сустракаюцца і наканечнікі дзідаў, лукі, стрэлы, кінжалы і нават сякеры[17] .

На тэрыторыі Беларусі рукаяткі драўляных мечаў былі знойдзены ў Гародні, Менску, Бярэсці, Слуцку, Слоніме:

Месца знаходкі





Информационная Библиотека
для Вас!



 

 Поиск по порталу:
 

© ИНФОРМАЦИОННАЯ БИБЛИОТЕКА 2010 г.